5 лютага ў Веляшковіцкай сярэдняй школе ім.А.Ф.Данукалава праведзена літаратурная гасціная «Сын зямлі палескай», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
Бібліятэкар філіяла «Веляшковіцкая сельская бібліятэка» Таццяна Маскалёва пазнаёміла школьнікаў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, расказала цікавыя звесткі з яго біяграфіі. Удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі вядомыя творы юбіляра, з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны.