14 лютага для юных чытачоў філіяла “Пушкоўская сельская бібліятэка” праведзена літаратурная хвілінка “Гучы, роднае слова”, прысвечаная Дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.
Бібліятэкар Вольга Ігнацік расказала школьнікам аб гісторыі свята, прывяла шмат цікавых фактаў пра беларускую мову, патлумачыла, чаму кожны павінен любіць і шанаваць сваю родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа. Дзеці ахвотна перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, чыталі вершы аб мове, адгадвалі загадкі, успаміналі вядомых беларускіх пісьменнікаў і іх творы.