20 лютага бібліятэкар філіяла “Кавалёўская сельская бібліятэка” Любоў Кісялёва правяла інфармацыйную гадзіну “Гучы, родная мова!”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
Любоў Валянцінаўна пазнаёміла прысутных з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы, перакладалі словы на беларускую мову, адгадвалі беларускія загадкі і прымалі ўдзел у квілт-акцыі "Я люблю беларускую мову".