Напярэдадні Міжнароднага Дня роднай мовы ў дзіцяча-юнацкім аддзеле для навучэнцаў 4-га класа базавай школы ім. І. А. Авекава праведзены час беларускай мовы “На мове, сэрцу зразумелай”.
Загадчык аддзела Наталля Крыж-Марцецкая расказала аб гісторыі свята, аб важным значэнні роднай мовы для кожнага чалавека, пазнаёміла з навінкамі кніг на беларускай мове і часопісам “Вясёлка”. Дзеці спрабавалі сябе ў ролі юных паэтаў і перакладчыкаў, рашали рэбусы, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі. За кожнае правільна выкананае заданне дзеці атрымлівалі палявую кветку і вывучалі яе назву на роднай мове.