20 сакавіка ў філіале «Зубкоўская сельская бібліятэка» у рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» для выхаванцаў дзіцячага сада «Буслік» прайшло фальклорнае свята "Вясна красна, прыйдзі да нас", падрыхтаванае сумесна з работнікамі Дома культуры аграгадка Зубкі.
Каб развітацца з зімой і паскорыць надыход вясны, бібліятэкар Наталля Ягорава прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам адправіцца ў мінуўшчыну і даведацца, як раней беларусы гукалі вясну, пазнаёміла з традыцыямі святкавання вясновага свята «Саракі».
Дзеці слухалі вершы аб вясне, складалі пазлы, гулялі ў беларускія народныя гульні «Ручаёк», «Жавараначак». На прыканцы бібліятэкар пазнаёміла дашкольнікаў з кнігамі, прадстаўленымі на выставе «Дзіцячыя кнігі на ўсе часы».