23 жніўня ў філіяле «Веляшковіцкая сельская бібліятэка» прайшла літаратурная гадзіна «З вершам па жыцці», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння П.Панчанкі.
Бібліятэкар Таццяна Маскалёва пазнаёміла прысутных з кнігамі, прадстаўленымі на выставе "Паэзія дабрыні і мужнасці". Дзеці даведаліся аб жыцці і творчасці пісьменніка, паслухалі яго вершы.