9 жніўня – 110 год з дня нараджэння Ларысы Геніюш, беларускай пісьменніцы, паэтэсы і грамацкага дзеяча.
Яе паэзія адметная тым, што трывала прывязана да родных ніў, беларускіх хат, дзе спрадвечна і нязгасна жывуць лепшыя традыцыі і звычаі людзей. Выдатныя вершы Ларысы Геніюш напоўнены сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі сокамі роднай зямлі. У сваіх творах яна заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, пявучую беларускую мову.