5 сакавіка ў філіяле “Веляшковіцкая сельская бібліятэка” для вучняў 9 класа ДУА “Веляшковіцкая СШ імя А. Данукалава” прайшло літаратурнае падарожжа “Ён заслужыў любоў народа”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР К. Крапівы.
Падлеткі даведаліся аб цікавых звестках жыццёвага і творчага шляху сатырыка, бліжэй пазнаёміліся з яго вершамі, байкамі, апавяданнямі і п’есамі, успаміналі цытаты з твораў пісьменніка, якія сталі крылатымі.























