СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




:: ::

ЛЮТЫ

16 февраля 2020 г.
Іван Якаўлевіч Навуменка

      95 гадоў з дня нараджэння Івана Якаўлевіча Навуменкі, народнага пісьменніка Беларусі

 

Іван Навуменканарадзіўся 16 лютага 1925 года ў горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.

Са студзеня 1942 г. удзельнік камсамольскага падполля, затым — партызан, вызваляў родныя Васілевічы. У снежні 1943 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах. Пасля дэмабілізацыі (снежань 1945) — карэспандэнт мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся», а з 1951 г. — рэспубліканскай газеты «Звязда». Завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950) і аспірантуру пры ўніверсітэце (1954). Быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1953-1958), загадваў кафедрай беларускай літаратуры БДУ. У 1973-1982 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1982 г. — віцэ-прэзідэнт АН БССР. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990). Акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1957 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1978).

Першыя апавяданні апублікаваў у 1955 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Семнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В.Мамантавым, 1982), п’есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 тамах (1981-1984).

Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародныя з’езды славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за кнігу «Таполі юнацтва», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1972) за кнігі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя».


24 февраля 2020 г.
Рыгор Іванавіч Барадулін

     85 гадоў з дня нараджэння Рыгора Іванавіча   Барадуліна (1935–2014), народнага пісьменніка Беларусі

 

Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і рабочага.

У 1954 г. скончыў Ушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газеты «Советская Белоруссия», часопісаў «Бярозка», «Беларусь», «Полымя», з 1969 г. у выдаведтве «Беларусь», з 1972 г. рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі ў «Мастацкай літаратуры». У 1984 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР прымаў удзел у рабоце XXXIX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1989 г. — прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Сябра СП СССР з 1958 г.

       Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

Першыя вершы апублікаваны ў 1953 г. (газета «Чырвоная змена»). Выдаў зборнікі паэзіі «Маладзік над стэпам» (1959), «Рунець, красаваць, налівацца» (1961), «Нагбом» (1963), «Неруш» (1966), «Адам і Ева» (1968), «Лінія перамены дат» (1969), «Вяртанне ў першы снег» (1972), «Рум» (1974), «Свята пчалы: Выбранае» (1975), «Абсяг» (1978), «Вечалле» (1980), «Амплітуда смеласці» (1983), «Маўчанне перуна» (1986), «Самота паломніцтва» (1990), паэму «Балада Брэсцкай крэпасці» (1975). Творы гумару і сатыры — у кніжках «Дойны конь» (1965), «Станцыя кальцавання» (1971), «Журавінка» (1973), «Прынамсі» (1977), «Бервенізацыя» (1988), «Мудрэц са ступаю» (1988). Разам з мастаком М.Лісоўскім выдаў альбом сяброўскіх шаржаў і эпіграм «Няўрокам кажучы» (1971), а разам з К.Куксом — «Абразы` без абра`зы» (1985). Выйшлі кніжкі паэзіі для дзяцей «Мех шэрых, мех белых» (1963), «Красавік» (1965), «Экзамен» (1969), «Ай! Не буду! Не хачу!» (1971), «Суровая вымова» (1976), «Што было б тады, калі б?» (1977), «Ці пазяхае бегемот?» (1981), «Азбука не забаўка» (1985), «Індыкала-кудыкала» (1986), «Кобра ў торбе» (1990). У 1984 г. выйшлі выбраныя творы ў 2 тамах.

Напісаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ «Парастак радка, галінка верша» (1987).

На беларускую мову пераклаў кнігі — Я.Райніс «Ветрык, вей!» (1965), Ф.Г.Лорка «Блакітны звон Гранады» (1975), С.Ясенін «Выбранае» (з А.Куляшовым, 1976), С.Паптонеў «Беларусь — белая балада» (з В.Нікіфаровічам, 1979, 1985), А.Вазнясенскі «Небам адзіным» (1980), І.Драч «Мелодыя каліны» (1981), Г.Містраль «Ветраліст» (1984), К.Шэрман «Дождж у Каралішчавічах» (1984), «Слова пра паход Ігаравы» (1986), «Беларусь — маё слова і песня (паэты свету пра Беларусь)» (1987), А.Хаям «Рубаі» (1989), М.Шагал «Паэзія» (з Л.Бярынскім, 1989), Б.Пастарнак «Гарэла свечка…» (1990). Паасобныя творы Шэкспіра, Байрана, Кітса, Кіплінга, Рэмбо, Бёрнса і іншых паэтаў свету ўвайшлі ў кнігу перакладчыка «Кахаць — гэта значыць…» (1986). Пераклаў п’есы Лесі Ўкраінкі «Каменны гаспадар» і Мальера «Тарцюф».

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) за паэму «Балада Брэсцкай крэпасці», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і кнігу перакладаў выбранай лірыкі Ф.Г.Лоркі «Блакітны звон Гранады».


Соседние подразделы:
САКАВІК
КРАСАВІК
23 красавіка 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Апанасавіча Казько...
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЛІСТАПАД

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Выберите язык
BelarusianEnglishRussian
On-Line проект
База данных
База данных
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
РЕГИСТРАЦИЯ