СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ





Правовая ИПС РБ
Национальный правовой портал
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
-
Проверка контрагентов
:: ::

Архив новостей 2024г


   22 лютага ў філіяле “Навасельская сельская бібліятэка” праведзена гадзіна роднай мовы “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы, для навучэнцаў ДУА “Выдрэйская базавая школа Лёзненскага раёна”.
   Падчас мерапрыемства бібліятэкар Ларыса Краснабарод пазнаёміла удзельнікаў з гісторыяй свята. Затым дзеці чыталі вершы пра родную мову, разгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі.
   Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Сусветны дзень роднай мовы”.


    Да Міжнароднага Дня роднай мовы ў аддзеле па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі праведзены урок мовазнаўства “Вялікі скарб – наша родная мова” для навучэнцаў 2”Г “ класа ДУА “Сярэдняя школа ім. М.В.Акцябрскай г.п.Лёзна”.
   Школьнікі пазнаёміліся з новымі беларускімі кнігамі, паступіўшымі ў бібліятэку, спрабавалі сябе ў ролі юных паэтаў і перкладчыкаў, адгадвалі загадкі і рашалі рэбусы з часопіса “Вясёлка”. За кожнае правільна выкананае заданне дзеці атрымлівалі палявую кветку з цудоўнай беларускай назвай: валошка, рамонак, канюшына, званочак і інш. Такім чынам, ў канцы урока сабралі букет палявых кветак і вывучылі іх назвы.


N16310 N16310

                                                    21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.
Прапануем Вашай увазе паэтычную хвіліну "Беларуская мова – мелодыя сэрца" ў выкананні Аксаны Кажэравай у рамках літаратурнай відэаакцыі "Гучы, роднае слова!" Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 Мова 

Мова, Пявучая родная мова,
Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.
Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў
Мае ў сабе тваё кожнае слова.

Іншае слова напоўнена плёскам
Хвалі дняпроўскай.
Іншае слова такое,
Што рэха лясное
У яго глыбінях затоена.
Ёсць і як мёд залатое, густое,
На травах яно духмяных настоена.

Ціха гучаць у мове маёй
Словы пяшчотныя,
Словы крынічныя,
Росныя.
Чуюцца ў ёй –
І грымотныя,
Зычныя.
Водгулле бітваў грознае.

Часам бывае – заззяе неспадзявана
Новаю зоркаю слова-абнова.
Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана,
Мова мая,
Пявучая родная мова.
(Аляксей Зарыцкі)

 


Гадзіна беларусазнаўства «Паэзія радкоў чароўных»

   20 лютага ў філіяле “Дабрамыслінская сельская бібліятэка” для вучняў ДУА “Дабрамыслінская сярэдняя школа ім. Л.П.Ціхмянава Лёзненскага раёна” праведзена гадзіна беларусазнаўства «Паэзія радкоў чароўных», прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы.
   Бібліятэкар Лізавета Смольская расказала дзецям аб гісторыі свята, пазнаёміла з навінкамі  беларускіх выдавецтваў. Школьнікі з цікавасцю ўдзельнічалі ў літаратурных гульнях і конкурсах, чыталі вершы беларускіх паэтаў і яшчэ раз упэўніліся ў тым, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.


     Мова – душа народа, галоўны нацыянальны скарб. Да Дня роднай мовы ў філіяле “Якубаўшчынская сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны лабірынт “Кожны славіць мову сваю”. У час мерапрыемства юныя чытачы пpынялi ўдзел у гульнях: ”Перакладчык”, “Закончыце сказы”, “Рассыпаныя прыказкі”, “Нечаканае пераўтварэнне”.

   Бiблiятэкap Ганна Кірылкіна пазнаёміла наведвальнікаў з творамi знакамітых паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Маіх радкоў няма без Беларусі”.


    Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле «Пушкоўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна беларусазнаўства “Скарбы родных слоў” для удзельнікаў клуба
    Бібліятэкар Вольга Ігнацік расказала аб гісторыі свята, пазнаёміла з кніжнай выставай, прымеркаванай да мерапрыемства. Школьнікі перакладалі тэксты с рускай на беларускую мову, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы пра беларускую мову  У.Дубоўкі, М. Танка, Н. Гілевіча. У заканчэнні мерапрыемства паслухалі верш В.Шведа “10 запаведзяў”, у якім аўтар вучыць нас берагчы родную мову.


Удзел у анлайн-акцыі "Віцебскі слоўнік"

  Лёзненская цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у анлайн-акцыі "Віцебскі слоўнік" у рамках абласнога марафону"Размаўляй і натхняй" , які арганізуе ДУ "Віцебская абласная бібліятэка" да Міжнароднага дня роднай мовы.

 

N16276 N16277 N16278


    20 февраля библиотекарь филиала «Барсеевская сельская библиотека» совместно с сотрудниками Дома культуры Барсеево провели для младших школьников конкурсно-игровую программу «В гостях у сказки».
   Ребята активно участвовали в играх и конкурсах, отвечали на вопросы викторины, мастерили из бумаги героев сказок.


   18 февраля в отделе по работе с детьми центральной районной библиотеки в рамках проекта «Читально-игральный зал» прошла акция «Книга - лучший подарок», посвященная Международному Дню дарения книг. В ней приняли участие воспитанники ГУО «Лиозненский социально-педагогический центр».
   Юные читатели познакомились с книгами, представленными на ретро-выставке, узнали, какими были книги 40-50 лет назад, читали красочные, прекрасно иллюстрированные современные детские издания.
   Благодаря спонсорской поддержке, ребята получили в подарок книги.


Соседние подразделы:
Архив новостей 2026г
Архив новостей 2025г
Архив новостей 2023г
Архив новостей 2022г
Архив новостей 2021г
Архив новостей 2020г
Пісьменнікі-юбіляры 2025
Пісьменнікі-юбіляры 2024
Пісьменнікі-юбіляры 2023
Пісьменнікі-юбіляры 2022

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Выберите язык
Государственная символика

N17471

Базы данных





ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
On-Line проект
Сводный Электронный Каталог



-
МЫ В СОЦСЕТЯХ

    

 

Витебские Вести
-
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Портал рейтинговой оценки
Наш адрес в сети

N5204