Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле «Пушкоўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна беларусазнаўства “Скарбы родных слоў” для удзельнікаў клуба
Бібліятэкар Вольга Ігнацік расказала аб гісторыі свята, пазнаёміла з кніжнай выставай, прымеркаванай да мерапрыемства. Школьнікі перакладалі тэксты с рускай на беларускую мову, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы пра беларускую мову У.Дубоўкі, М. Танка, Н. Гілевіча. У заканчэнні мерапрыемства паслухалі верш В.Шведа “10 запаведзяў”, у якім аўтар вучыць нас берагчы родную мову.