30 красавіка бібліятэкар філіяла “Зубкоўская сельская бібліятэка” Наталля Ягорава падрыхтавала для выхаванцаў Зубкоўскага дзіцячага сада “Буслік” літаратурную візітоўку “У госці да дзіцячых пісьменнікаў”.
У час мерапрыемства дашкольнікі пазнаёміліся з новымі кнігамі беларускіх пісьменнікаў, слухалі казкі і вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі.