13 лістапада ў філіяле “Якубаўшчынская сельская бібліятэка” сумесна з філіялам “Дом культуры аграгарадка Якубаўшчына” праведзены вечар адпачынку “Кожны край тых мае, хто яго ўслаўляе”, прысвечаны Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Са святам прысутных павіншавала старшыня Яськаўшчынскага сельскага Савета дэпутатаў Вольга Далгаполава. Госці дзяліліся успамінамі, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны. Музычныя віншаванні ад загадчыка Дома культуры Вольгі Філіпавай і караоке песень мінулых гадоў стварылі святочны настрой у ўдзельнікаў свята.