6 снежня бібліятэкар філіяла "Зубкоўская сельская бібліятэка" Наталля Ягорава запрасіла юных чытачоў у падарожжа "Чароўная краіна казак". Яна расказала дзецям, якія бываюць казкі і з чаго яны складаюцца.
Удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі беларускія народныя казкі, прымалі ўдзел у віктарыне “Пазнай казку па пачатку”, адгадвалі рэбус “Страчаныя словы”.