16 мая спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння знакамітага казачніка, класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі. Да гэтай даты ў філіяле “Кавалёўская сельская бібліятэка-музей” падрыхтавана літаратурнае падарожжа “Казкі дзеда Васіля”. Удзельнікі пазнаёміліся з жыццём пісьменніка і яго творамі.