СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

КРАСАВІК

14 красавіка- 55 гадоў з дня нараждэння Алены Масла

 Нарадзілася Алена Масла ў в. МілашоваМіёрскі раён, Віцебскай вобласці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Друквацца пачала з 10 гадоў, дэбютавала ў часопісе «Бярозка», у якім выходзілі і шматлікія яе наступныя публікацыі.

З 1984 па 1989 год вучылася на факультэце журналістыкі БДУ. Пасля навучання працавала фотакарэспандэнтам у газеце «Піянер Беларусі» («Раніца»), рэдактарам краязнаўчага аддзела ў газеце «Туризм и отдых», рэдактарам аддзела часопіса «Качели», галоўным рэдактарам газеты «Переходный возраст». У 2005 г. выйшла яе першая кніга.

З 2006 года — загадчыца рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Пазней узначальвала часопіс «Бярозка». З 2011 па 2014 год — у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

З лістапада 2009 года з’яўлялася сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, адкуль выйшла ў ліпені 2013 года.

Алена Масла піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Вясёлка», газеце «Літаратура і мастацтва» і інш. З’яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.

Удзельніца канферэнцыі славістаў у Швецыі, шведскай цырымоніі ўзнагароджання прэміяй Астрыд Ліндгрэн, «круглых сталоў» па праблемах дзіцячай літаратуры і кнігавыдання на Міжнародных кніжных кірмашах у Мінску, Львове, Вільнюсе, сябра журы літаратурных прэмій імя Янкі Маўра, імя Цёткі.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел КРАСАВІК

Соседние подразделы:
ЛЮТЫ
СТУДЗЕНЬ
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
Государственная символика

N17471

-
-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204