25 мая бібліятэкар філіяла “Кавалёўская сельская бібліятэка-музей” Любоў Кісялёва запрасіла выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Кавалёўскі яслі-сад Лёзненскага раёна” на краязнаўча-этнаграфічны занятак “Хто ў качарэжніку жыве?”
З дапамогай музейных экспанатаў дзеці паспрабавалі трапіць ў мінулае і даведацца, як жылі іх продкі. Бібліятэкар пазнаёміл іх з галоўным атрыбутам сялянскай хаты – печчу. Таксама яна расказала, што такое качарэжнік, якія прылады ў ім знаходзяцца, як яны дапамагаюць гаспадыням у прыгатаванні ежы.