6 ліпеня бібліятэкар філіяла “Кавалёўская сельская бібліятэка-музей” запрасіла дзяцей у літаратурную гасцёўню “Ніколі не змоўкнуць Купалавы словы”, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння паэта.
Прысутныя пазнаёміліся з творамі Я. Купалы, прадстаўленымі на выставе “Пясняр роднай зямлі”, адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці аўтара, чыталі вершы паэта.