Год гістарычнай памяці ў нашай краіне праходзіць і пад знакам юбілеяў паэтаў-песняроў Я. Купалы і Я. Коласа. З гэтай нагоды ў аддзеле па рабоце з дзецьмі аформлена кніжная выстава “Твае песняры, Беларусь!”
7 ліпеня, у дзень 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы, каля яе прайшлі паэтычныя чытанні “Заўсёды будуць нам свяціць два сонцы – Колас і Купала”. Кожны жадаючы мог у гэты дзень прачытаць свой любімы верш паэта ў знак любові і ўдзячнасці.