У пачатку ліпеня ў Мінску Маша Кажэрава, малодшы прадстаўнік народнага літаратурнага аб'яднання "Пад абажурам", была ўзнагароджана Дыпломам "За майстэрскае выкананне беларускай народнай казкі "Як курачка пеўніка ратавала" і павагу да беларускай культуры", а таксама памятнымі падарункамі ў выніку ўдзелу ў дыстанцыйным дзіцячым конкурсе выканальнікаў беларускай народнай казкі, арганізаваным Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.