24 чэрвеня спаўняецца 120 год з дня нараджэння беларускага празаіка, драматурга, публіцыста Кузьмы Чорнага. Яго называюць першым раманістам у беларускай літаратуры. Удумлівы апавядальнік і глыбокі псіхолаг, Кузьма Чорны (сапраўднае імя Мікалай Раманоўскі) за свой кароткі жыццёвы век здолеў у творах адлюстраваць лёсы некалькіх пакаленняў беларусаў, стаць у шэраг нацыянальных класікаў, а таксама ўзняць айчынную прозу на сусветны ўзровень.
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтаваў кніжную выставу “Кузьма Чорны: лёс стваральніка беларускай прозы”, якая змешчана на абанеменце, а таксама анлайн-віктарыну ”Жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага” https://learningapps.org/view13292722