7 верасня ў філіяле «Зубкоўская сельская бібліятэка» для дзяцей праведзена гістарычнае падарожжа “Шлях друкаванага слова”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства.
Вучні даведаліся аб гісторыі свята, аб станаўленні і развіцці беларускага пісьменства, пазнаеміліся з біяграфіямі вядомых беларускіх асветнікаў Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Васіля Цяпінскага і іншых.