Літаратурнае падарожжа па кнізе У. Ліпскага “Я тут жыву” падрыхтавана ў філіяле “Пушкоўская сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў клуба “Беларусінка”.
Бібліятэкар Вольга Ігнацік пазнаёміла юных чытачоў з біяграфіяй і творчай дзейнасцю пісьменніка Уладзіміра Ліпскага і прапанавала адправіцца ў падарожжа па яго кнізе “Я тут жыву”.
У час мерапрыемства ўдзельнікі клуба даведаліся шмат цікавага аб гісторыі, сучасным развіцці Беларусі, пазнаёміліся з беларускімі асветнікамі – Еўфрасінняй Полацкай, Францыскам Скарынай, Сымонам Будным і Сімяонам Полацкім. У завяршэнні мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны і прачыталі верш У.Ліпскага “Мая Радзіма – Беларусь”.