| Вернуться на исходную страницу

Главная > Пісьменнікі-юбіляры > Пісьменнікі-юбіляры 2020 года

МАЙ

90 гадоў з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча

90 гадоў з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча

1 мая спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча, беларускага празаіка і драматурга, заслужанага работніка культуры Беларусі 

Петрашкевіч Алесь, нарадзіўся 01.05.1930г. у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1955 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1954-1961 гг. працаваў у ЦК ЛКСМБ інструктарам, кіраўніком лектарскай групы, намеснікам загадчыка аддзела. З 1961 г. — інструктар, у 1963-1967 гг. — загадчык сектара ў аддзеле культуры ЦК КПБ. У 1967-1975 гг. — адказны сакратар, а затым намеснік галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1975-1976 гг. — рэктар Мінскага інстытута культуры. У 1976-1979 гг. — загадчык аддзела культуры ЦК КПБ, з 1979 г. — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1974 г.

Заслужаны работнік культуры БССР (1975).

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1955 г. з фельетонаў, нарысаў, памфлетаў. Аўтар аднаактоўкі «Кары егіпецкія» (1966), п’ес «Адкуль грэх?» (1970, пастаўлена ў 1969), «Трывога» (надрукавана і пастаўлена ў 1974), «Злыдзень» (1979, пастаўлена ў 1973), «Укралі кодэкс» (надрукавана і пастаўлена ў 1976), «Напісанае застаецца» (1978, пастаўлена ў 1979, асобнае выданне ў 1982), «Соль» (надрукавана і пастаўлена ў 1981), «Русь Кіеўская», («Гора і слава», 1983, пастаўлена ў 1982), «Змова» (1986, пастаўлена ў 1983), «Злавеснае рэха» (надрукавана і пастаўлена ў 1984), «У спадчыну — жыццё» (1986, пастаўлена ў 1985), «Мой друг, Вялікі Чалавек» (пастаўлена ў 1986), «Куды ноч, туды сон» («Ка-та-стро-фа», 1987, пастаўлена ў 1988), «Мост упоперак ракі» (1986), «Прарок для Айчыны» (1990). Выйшлі зборнікі «П’есы» (1976), «У спадчыну — жыццё» (1986), «П’есы» (1988). Напісаў лібрэта оперы «Новая зямля» паводле аднайменнай паэмы Я.Коласа (пастаўлена ў 1982). Яму належаць сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Уваскрэсная ноч» (пастаўлены ў 1977) і «Нас выбраў час» (з У.Халіпам, пастаўлены ў 1976-1978), а таксама сцэнарыі навукова-папулярнага фільма «Францыск, сын Скарынін» і дакументальнага фільма «Уздоўж і ўпоперак Дняпра» (пастаўлены ў 1990). Напісаў сцэнарыі да радыёспектакляў «Новая зямля» (пастаўлены ў 1976), «Злавеснае рэха» (пастаўлены ў 1984), «У спадчыну — жыццё» (пастаўлены ў 1986), «Надзвычай цяжкая пасада» (пастаўлены ў 1986). Аўтар шэрагу апавяданняў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.

 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел МАЙ

Соседние подразделы:
САКАВІК
КРАСАВІК
23 красавіка 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Апанасавіча Казько...
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЛЮТЫ
ЛІСТАПАД

| Вернуться на исходную страницу