СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

ЧЭРВЕНЬ

120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага

Кузьма Чорны (сапр. Раманоўскі Мікалай), нарадзіўся 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага павета (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і.

Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1916-1919). У 1920-1922 гг. працаваў у валасным рэўкаме, у Слуцкім павятовым ваенкамаце, настаўнічаў. У 1923 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта (скончыў два курсы). У 1924-1928 гг. працаваў у газеце «Беларуская вёска». Сябра літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (з 1923), старшыня «Узвышша» (1926-1931). У 1932-1937 гг. — галоўны літкансультант у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР. 14.10.1938 г. быў арыштаваны. Каля 8 месяцаў адсядзеў у мінскай турме, а затым быў вызвалены. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, працаваў у газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941-1944), часопісе «Беларусь». Вярнуўся ў Мінск. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і партызанскім медалём. Памёр 22.11.1944 г.

У друку пачаў выступаць з 1921 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Апавяданні» (1925), «Срэбра жыцця» (1925), «Па дарозе» (1926), «Пачуцці» (1926), «Хвоі гавораць» (1926), «Вераснёвыя ночы» (1929), «Нянавісць» (1930), «Буры» (1930), «Два апавяданні» (1932), «Брыгадзіравы апавяданні» (1932), «Выбраныя апавяданні» (1932), «Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў» (1941, апавяданні для дзяцей), «Вялікае сэрца» (1945), аповесцей «Лявон Бушмар» (1930), «Вясна» (1931), «Люба Лубянская» (1937), «Насцечка» (1941, апошняе выданне ў 1987), кніжак апавяданняў і аповесцей «Вераснёвыя ночы» (1984) і «Матчына благаславенне» (1984), раманаў «Зямля» (1928), «Бацькаўшчына» (1932), «Трэцяе пакаленне» (1935, апошняе выданне ў 1981), кніжкі фельетонаў «Кат у белай манішцы» (1942), нарыса «Герой Савецкага Саюза Ціхан Піменавіч Бумажкоў» (1943). Гумарыстычныя творы сабраны ў зборніку «Вяселле ў Скіп’ёўскім Пераброддзі» (1971). Выдадзены Выбраныя творы (1934, 1947), Зборы твораў у 6-ці (1954-1955, 1988-1991), у 8 тамах (1972-1975). У Зборы твораў увайшлі раманы «Сястра», «Ідзі, ідзі», «Трыццаць год», «Пошукі будучыні», аповесць «Скіп’ёўскі лес» і многія іншыя творы, якія асобнымі выданнямі да гэтага не публікаваліся (рукапісы раманаў «Судны дзень» і «Вялікае выгнанне» згарэлі пад час вайны ў Мінску).

Выступаў і ў жанры драматургіі. Выйшлі п’есы «Бацькаўшчына» (1934, пастаўлена ў 1932), «Базылевічава сям’я» (1938), «Ірынка» (1947, пастаўлена ў 1941).

Пераклаў на беларускую мову аповесці А.Пушкіна «Трунар», «Станцыйны даглядчык», «Паненка-сялянка», «Дуброўскі», «Капітанская дачка» (у зборніку «А.Пушкін: Выбраныя творы», 1949), У.Караленкі «У благой кампаніі» (1930), П.Панчанка «Блакітныя эшалоны» (з Л.Калюгам, 1930), камедыю А.Астроўскага «Гарачае сэрца» (1937), аповесць Я.Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1931), а таксама п’есы для тэатра «Рэвізор» М.Гогаля, «Апошнія» і «Варвары» М.Горкага, «Позняе каханне» А.Астроўскага і інш.

 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел ЧЭРВЕНЬ

Соседние подразделы:
САКАВІК
КРАСАВІК
23 красавіка 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Апанасавіча Казько...
МАЙ
ЛІПЕНЬ
ЛЮТЫ
ЛІСТАПАД
Государственная символика
On-Line проект
Знаменитый земляк
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204