СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

САКАВІК

1 сакавіка - 95 год з дня нараджэння Еўдакіі Лось

   Еўдакія Лось – беларуская паэтэса.
   Нарадзілася 1 сакавіка 1929 года ў вёсцы Старына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.. Пасля заканчэння Ушацкай сямігодкі вучылася на школьным аддзяленні Глыбоцкага педвучылішча (1945-1948), затым на філалагічным факультэце педінстытута ў Мінску (1948-1955). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957 года.
   Першы верш «Сэрца дзяўчыны» надрукаваны ў часопісе «Работніца і сялянка» ў 1948 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1958), «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (выбранае, 1969), «Перавал» (вершы і паэмы, 1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка» (1975), «Лірыка ліпеня» (вершы і паэмы, 1977), «Валошка на мяжы» (выбранае, 1984). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978), апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку» (1984). У 1979 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
   Пісала вершы для дзяцей («Абутая ёлачка», «Казка пра Ласку», «Вяселікі», «Зайчык-выхваляйчык», «Дванаццаць загадак»). Творы, адрасаваныя маленькаму чытачу, вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, даступнасцю зместу, дакладнасцю вобразаў.
Напісала кнігі прозы «Пацеркі» (1966) і «Травіца брат-сястрыца» (1970). У 1977 у часопісе «Полымя» надрукаваны цыкл «Навелы пятага паверха».
  Пераклала на беларускую мову кніжку вершаў С. Баруздзіна «Краіна, дзе мы жывём» (1977).
Вершы і паэмы Е. Лось перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую і іншыя мовы. Музыку на яе вершы напісалі У. Алоўнікаў, Т. Вагнер, Д. Камінскі, Ю. Семяняка, Д. Смольскі і інш.
  Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровымі Граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Латвійскай ССР.
   Яе імем названы вуліца ў Віцебску, Ушацкая раённая бібліятэка.


4 сакавіка- 105 год з дня нараджэння Міколы Лупсякова

   Мікола (Мікалай Радзівонавіч) Лупсякоў — беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 4 сакавіка 1919 года ў Маскве ў сялянскай сям’і.
   У 1921 годзе сям’я з Масквы вярнулася на радзіму — у вёску Папаратнае (цяпер — у Жлобінскім раёне).У 1935 годзе паступіў на рабфак пры Белдзяржуніверсітэце, а ў 1936 годзе — на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1941 годзе.
  Працаваў у газеце «Казахстанская правда (1943—1944), рэдакцыях часопісаў «Беларусь» (1944—1945) і «Бярозка» (1945—1949). Сябра Саюзу пісьменнікаў СССР з 1944 года.
Пісаць пачаў яшчэ ў школе. Выдаў зборнікі апавяданняў «Першая атака» (1944), «Апавяданні» (1947), «Мост» (1947), «Дружба» (1952), «Чырвоны бераг» (апавяданні і нарысы, 1954), «Дняпроўская чайка» (1957, 1988), «Паядынак» (1957), «У вераб’іную ноч» (1958), «Ля пераправы» (1959), «Прырэчча» (аповесць і апавяданні, 1961), «На берагах Дняпра» (1966), Выбраныя творы (1968). Пасля смерці пісьменніка выйшлі зборнікі апавяданняў «Міхалаў дуб» (1974), «Дняпроўская чайка» (1988).
   Для дзяцей выйшлі кніжкі апавяданняў «Разведчыкі» (1949), «На вірах» (1974) і аповесць «Я помню…» (1964).
   Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана, У. Гаршына, П. Паўленкі, А. Гайдара, У. Курачкіна і іншыя.
  Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.


5 сакавіка - 65 год з дня нараджэння Уладзіміра Мазго

   Уладзімір Мазго — беларускі паэт.
  Нарадзіўся 5 сакавіка 1959 года ў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1985 годзе).
   Аўтар паэтычных кніг «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987), «Марафон» (1992), «Анёл нябесны» (2007), «Сакавіны» (2012, паэзія і проза), «У нябёсах вясны» (2013, выбраныя творы).
   Выдаў кнігі для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), «Суседзі па сусвеце» (1994), «Смехапад» (1999), «Прыгоды марахода» (2002), «Цуда-вуда» (2008), «Таямнічая планета» (2008), «Лепшыя сябры» (2012), «Загадкавая азбука» (2012), «Адвечныя скарбы Радзімы» (2013), «Адкрывай свой родны край» (2013), «Завітала ў госці казка» (2014), «Слоны с Луны» (2014, пераклад з беларускай), «Вавёркі лушчаць зоркі» (2019). Асобныя творы перакладзены на рускую, англійскую, таджыкскую, чувашскую і іншыя мовы.
   Аўтар слоў многіх папулярных песень, што ўвайшлі ў рэпертуар зорак беларускай эстрады. Песні гучалі на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску, нацыянальным фестывалі песні і паэзіі «Маладзечна», міжнародных фестывалях у Вільнюсе і Беластоку.
   Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры (2005), літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі (2005), Лаўрэат літаратурнай прэміі Залаты купідон (2008).
Выдатнік друку Беларусі (2007). Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна (2008). Медаль Францыска Скарыны (2016). Пераможца конкурсу на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2018).
   Узнагароджаны Ганаровым знакам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму (2018).


20 сакавіка - 70 год з дня нараджэння Міколы Мятліцкага

   Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Мятліцкі - беларускі паэт. Нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.
  Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1977). Працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1977—1983), старэйшым рэдактарам рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1983—2002). У 2002—2014 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Полымя».
  Першы зборнік вершаў «Абеліск у жыце» выйшаў у свет у 1980 годзе. Выдаў кнігі паэзіі «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1988), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславенне» (1991), «Чаканне сонца» (1994), «Бабчын. Кніга жыцця.» (1996), «Бабчин. Книга жизни» (1997) і іншыя. Для дзяцей — вершы «Няправільныя санкі» (1991).
   Шмат часу аддаваў перакладам паэзіі народаў свету. Сярод іх кніга паэзіі казахскага асветніка, першапраходца на ніве прыгожага пісьменства Абая «Стэпавы прастор». У 2012-м паэт выдаў анталогію «Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая», затым пабачыла свет анталогія «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы: 100 паэтаў Кітая ХХ стагоддзя».
   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 года.Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986) — за зборнік вершаў «Мой дзень зямны», Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за кнігу вершаў «Бабчын: Кніга жыцця», апублікаваную ў 1996 годзе, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры.
   Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2019).


28 сакавіка - 90 год з дня нараджэння Кастуся Цвіркі

   Кастусь Цвірка — беларускі паэт, перакладчык, гісторык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец. Нарадзіўся 28 сакавіка 1934 года Ў Вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.
   Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук (1972). З 1995 г. — кіраўнік і галоўны рэдактар праекта «Беларускі кнігазбор».
   Друкуецца з 1951 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Хат вячысты дар» (1982), «Лодка долі тваёй» (1988) і інш. Аўтар кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці „вясковага лірніка“» (1975). Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988) і інш.
   Аўтар мастацкіх нарысаў, звязаных з літаратурнымі мясцінамі Беларусі — «Дарога ў сто год» (1974), «Той курган векавечны» (1985), а таксама манаграфіі «Слова пра Сыракомлю» (1975). Суаўтар кнігі «Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму» (1989) (разам з Г.Каханоўскім, Л.Малаш, 1989). Складальнік тома «Вяселле. Абрад» (1978), кнігі ўспамінаў пра З.Бядулю (з Я.Садоўскім, 1988), зборніка твораў Я.Чачота «Наваградскі замак» (1989), зборніка «Філаматы і філарэты» (1998).
   Выступае ў друку з артыкуламі па культуры мовы.
   Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2011).


Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
ЛЮТЫ
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика

N17471

-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

-
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204