СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

МАЙ

6 мая 2021 года — 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі (1911-1996)

     Нарадзіўся Васіль Вітка 16 мая 1911 года ў вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна. На самой справе Васіль Вітка – гэта псеўданім, а звалі яго Цімох Васільевіч Крысько.У 1912 годзе сям’я ў пошуках лепшага жыцця апынулася ў Омску. У родную вёску вярнуліся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Бацька, Васіль Максімавіч, быў вясковым філосафам, кнігачэем. Як самага граматнага, яго пасля рэвалюцыі выбралі старшынёй калгаса, а потым у Вялікую Айчынную вайну за тое ж самае, немцы катавалі ў слуцкай турме і павесілі на плошчы.

   У роднай вёсцы Цімох скончыў тры класы мясцовай школы, экстэрнам здаў экзамен за чацвёрты клас у суседняй сямігодцы, але далей вучыцца не давялося. Хлопец стаў вучыць дзяцей мясцовага хутараніна за харчы і невялікую плату. Таксама пазнаваў кавальскую справу ў кузні свайго суседа.

   Вершы будучы паэт пачаў пісаць, калі яшчэ вучыўся ў другім класе. Але толькі ў 1928 годзе яго першы верш “На чоўне сабраўся ў бязмежную даль” пабачыў свет. Рэдактарам газеты “Камуніст”, у якой надрукавалі гэты твор, быў Міхась Лынькоў. Цімох Васільевіч сябраваў з малодшым братам Лынькова – Рыгорам Лыньковым, які друкаваўся пад псеўданімам Рыгор Суніца.

    У 1928 годзе юнак скончыў Слуцкую прафесійна-тэхнічную школу, працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у завадской шматтыражцы, рэдакцыях газет і часопісаў: “Камуніст”, “Ударнік”, “Чырвоная змена”, “Літаратура і мастацтва”, “Полымя рэвалюцыі”.

    Удзельнічаў у паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. На фронт Васіля Вітку не ўзялі, ужо тады ён дрэнна бачыў. Працаваў у Маскве на Беларускім радыё, у сатырычных часопісах “Раздавім фашысцкую гадзіну” і “Партызанская дубінка”. З дня ўтварэння часопіса “Беларусь” у 1944 годзе працаваў яго адказным сакратаром. З 1948 года – намеснікам рэдактара, а з 1951 года – галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”. З 1957 па 1974 гады – галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”. З 1974 па 1987 гады – член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі “Беларусьфільм”. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1943 года.

    Васіль Вітка паспеў вельмі шмат. Быў празаікам, паэтам, драматургам,  эсэістам, журналістам, педагогам, рэдактарам. Галоўнае, ён быў дзіцячым пісьменнікам і стаяў ля вытокаў беларускай дзіцячай літаратуры. Хто з нас, беларусаў, не ведае дзіцячага часопіса “Вясёлка”?!  Яго стварыў Вітка і быў яго рэдактарам. Сімвал “Вясёлкі” – прыдуманы хлопчык Вася Вясёлкін. У гэтым імені і весялосць, і вясёлка, і кавалачак псеўданіма пісьменніка.

    Васіль Вітка збіраў трапныя дзіцячыя выказванні ўнучак, якія потым увайшлі ў кнігу “Дзеці і мы”. Маленькія беларусы вучыліся чытаць па яго “Уроках роднага слова”, уступалі ў свет паэзіі з яго кнігамі “Дударык”, “Вавёрчына гора”. Дзецям вельмі падабаюцца яго цудоўныя творы “Буслінае лета” і “Казка пра цара Зубра”.

 Творчасць Васіля Віткі для дзяцей – свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод. У 1978 годзе Васіль Вітка адзначаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Х.К. Андэрсена, прозвішча яго занесена ў ганаровы спіс 100 лепшых казачнікаў свету. Але сам пісьменнік аб гэтым мала гаварыў,  ніколі і нікому не паказваў дыплом. Гаварыў, што не інтэлігентна. Галоўны крытэрый Цімоха Васільевіча: інтэлігентна і не інтэлігентна. У суровы кодэкс інтэлігентнасці пісьменніка ўваходзілі ветлівасць, далікатнасць, сціпласць, вечная незадаволенасць сабой, самадысцыпліна. Там не было месца марнасці, клопату пра дабрабыт, багацце.

А яшчэ Васіль Вітка шмат пісаў для дарослых. У 1944 годзе ў Маскве быў выдадзены першы зборнік вершаў “Гартаванне.

     Таксама выйшлі яго зборнікі паэзіі “Поўдзень” (1946 г.), “Вернасць” (1953 г.), “Ружа і штык” (1958 г.), “Паверка” (1961 г.), “Вершы” (1968 г.), “Праводзіны лета” (1972 г.), “Вышыні святла” (1977 г.), “Случчына” (1981 г.), “Трэція пеўні” (1988 г.).

    Васіль Вітка — аўтар п’ес, сатырычных твораў, шматлікіх літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў на маральна-этычныя і выхаваўчыя тэмы. Ён перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, латышскіх, балгарскіх і польскіх пісьменнікаў.

     У любое надвор’е Цімох Васільевіч гуляў у Купалаўскім скверы, вельмі любіў прыроду, як ніхто іншы адчуваў яе. Адрозніваў галасы птушак, ведаў назвы ўсіх дрэў. Штодня пісаў, штодня чытаў кнігі, перыёдыку. Усё, што там яго цікавіла, акуратна падкрэсліваў, рабіў паметкі.  Вельмі патрабавальна адносіўся да сваіх твораў: удасканальваў іх, перакрэсліваў тое, што не падабалася, перапісваў па некалькі разоў. Любімыя паэты Васіля Віткі – Марына Цвятаева і Фёдар Цютчаў. Таксама любіў Барыса Пастэрнака, Іосіфа Бродскага, Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Янку Брыля, Алеся Адамовіча, Васіля Быкава і асабліва Кузьму Чорнага.

Любіў і разумеў класічную музыку. Кожны вечар пісаў дзённік. Адказваў на пісьмы. А пісалі яму шмат: і сельскія настаўнікі, і сельскія вучні. Сябраваў і перапісваўся з Сухамлінскім, з педагогамі-наватарамі Шаталавым, Аманашвілі, з акадэмікам Ліхачовым. Адказваў на лісты заўсёды ў парадку чаргі. Таму, напрыклад, сельскі другакласнік, мог атрымаць пісьмо значна раней, чым вядомы акадэмік.

Творы Васіля Віткі напісаны на цудоўнай беларускай мове, з улікам усіх граматычных і сінтаксічных яе правілаў. Дарэчы, пісьменнік ніколі не дапускаў ніякіх граматычных, моўных, стылістычных памылак. А атрымаў ён адукацыю ў вясковай школе, потым у прафтэхшколе, астатняе – самаадукацыя. Можна толькі пазайздросціць суроваму кодэксу інтэлігентнасці пісьменніка. Лічыў, што асветай, адукацыяй, удасканаленнем палепшыць не толькі сябе, але і свет побач.

     Праца пісьменніка адзначана ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, медалямі. Ён – заслужаны дзеяч культуры БССР. У 1972 годзе за кнігі для дзяцей “Беларуская калыханка”, “Казкі” і “Чытанка-маляванка” Васілю Вітку была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы. У кастрычніку 1991 года пісьменнік атрымаў медаль Францыска Скарыны.

     Памёр Васіль Вітка 5 ліпеня 1996 года. Да таго, як яго разбіў інсульт, пісьменнік яшчэ паспеў паглядзець у акно, падысці да свайго пісьмовага стала і ўбачыць у акне светлае ліпеньскае сонейка, якое ён так любіў.

 


Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
30 студзеня - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна...
ЛЮТЫ
8 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа...
САКАВІК
5 сакавіка - 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы...
КРАСАВІК

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика
On-Line проект
Знаменитый земляк
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204