СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

ЖНІВЕНЬ

10 жніўня - 95 год з дня нараджэння Алеся Ставера

    Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер — беларускі паэт, празаік, драматург. Нарадзіўся 10 жніўня 1929 года ў в.Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
    З вершамі выступіў у друку ў 1949 (барысаўская раённая газета «Бальшавіцкая трыбуна»). У 1959 г. выйшаў з друку першы зборнік яго вершаў «Золак над Бярозай». А. Ставер - аўтар паэтычных зборнікаў «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць…» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979), «Зоры зямныя» (1989). Пісаў таксама для дзяцей (зборнікі «Касцёр не гасне», 1961; «Пад вясёлкавай дугой», 1984).
   Многія вершы паэта пакладзены на музыку і сталі вядомымі, папулярнымі песнямі: «Колас, ты мой колас» (музыка М. Чуркіна), "Вячэрні вальс (музыка Г. Вагнера), «Дзе ты, маё шчасце?» (музыка Р. Бутвілоўскага), «Канікулы», «Яркі месяц», «Песня пра Якуба Коласа» (музыка І. Кузняцова), «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Песня пра раку Бярозу», «Дзіянка» (музыка І. Лучанка), «Нікагусенькі няма», «Косіць хлопец канюшыну» (музыка М. Пятрэнкі), «А мне ў шчасце верыцца», «Юная бярозка» (музыка Ю. Семянякі), «Беларусачка» (музыка Ю. Семянякі і А. Хлімановіча) і шмат іншых. У 1983 г. выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».
  Аб перажытым у гады вайны А. Ставер расказаў у рамане «Пад канвоем» (1969). Ён выдаў дзве кнігі аб партызанскай барацьбе «Да сваіх» (1974) і «Лясныя аповесці» (1986). Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» і п’есу «Слова не верабей» (абедзве пастаўлены ў 1977). Вершы А. Ставера перакладзены на многія мовы (балгарскую і польскую і інш.).

 


Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
ЛЮТЫ
САКАВІК
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика

N17471

-
-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204