СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

САКАВІК

5 сакавіка - 65 год з дня нараджэння Уладзіміра Мазго

   Уладзімір Мазго — беларускі паэт.
  Нарадзіўся 5 сакавіка 1959 года ў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1985 годзе).
   Аўтар паэтычных кніг «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987), «Марафон» (1992), «Анёл нябесны» (2007), «Сакавіны» (2012, паэзія і проза), «У нябёсах вясны» (2013, выбраныя творы).
   Выдаў кнігі для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), «Суседзі па сусвеце» (1994), «Смехапад» (1999), «Прыгоды марахода» (2002), «Цуда-вуда» (2008), «Таямнічая планета» (2008), «Лепшыя сябры» (2012), «Загадкавая азбука» (2012), «Адвечныя скарбы Радзімы» (2013), «Адкрывай свой родны край» (2013), «Завітала ў госці казка» (2014), «Слоны с Луны» (2014, пераклад з беларускай), «Вавёркі лушчаць зоркі» (2019). Асобныя творы перакладзены на рускую, англійскую, таджыкскую, чувашскую і іншыя мовы.
   Аўтар слоў многіх папулярных песень, што ўвайшлі ў рэпертуар зорак беларускай эстрады. Песні гучалі на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску, нацыянальным фестывалі песні і паэзіі «Маладзечна», міжнародных фестывалях у Вільнюсе і Беластоку.
   Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры (2005), літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі (2005), Лаўрэат літаратурнай прэміі Залаты купідон (2008).
Выдатнік друку Беларусі (2007). Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна (2008). Медаль Францыска Скарыны (2016). Пераможца конкурсу на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2018).
   Узнагароджаны Ганаровым знакам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму (2018).


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел САКАВІК

Соседние подразделы:
СТУДЗЕНЬ
ЛЮТЫ
МАЙ
ЧЭРВЕНЬ
ЛІПЕНЬ
ЖНІВЕНЬ
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ
Государственная символика

N17471

-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

-
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204