СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

ВЕРАСЕНЬ

8 верасня - 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Грачанікава

   Анатоль Грачанікаў нарадзіўся 8 верасня 1938 года ў в. Шарпілаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.
   Беларускі паэт і перакладчык. З 1965 год − член Саюза пісьменнікаў СССР. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара».
   У 1960 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1969 годзе – Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.
   Працаваў інжынерам на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе (1960—1962), намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкома камсамола (1962—1965), першым сакратаром Гомельскага гаркома камсамола (1965—1967).
   З 1969 года − супрацоўнік рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», загадчык аддзела літаратуры, з 1971 − намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, з 1976 − галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 − часопіса «Бярозка», з 1982 − часопіса «Маладосць».
   Друкавацца пачаў з 1957 года.Першая кніга вершаў «Магістраль» выйшла ў свет у 1964 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты...» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю...» (1986), «Жнівень-45» (1990). Напісаў кніжку сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988).
   Выдаў кніжкі для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988). У 1988 г. выйшла «Выбранае».
Анатоль Грачанікаў – аўтар тэкстаў папулярных песень.
   Выдадзены на рускай мове зборнік паэзіі «Звезды и курганы» (Масква, 1976) адзначаны прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага (1978).
   А.С. Грачанікаў пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан - значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел ВЕРАСЕНЬ

Соседние подразделы:
КРАСАВІК
МАЙ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ
Государственная символика

N17471

-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

-
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204