СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

МАЙ

6 мая - 90 гадоў з дня нараджэння Юрася Свіркі

   Свірка Юрась (Юрый Мікалаевіч Свірка), (псеўданімы Банадысь Кастрыца, Гарчыца) нарадзіўся 6 мая 1938 г. у в. Маргавіца Докшыцкага раёна.У 1953 г. Ю. Свірка скончыў Бягомльскую сярэднюю школу, у 1959 г. аддзяленне журналістыкі БДУ. Некалькі месяцаў працаваў стылістам у часопісе «Камуніст Беларусі». У 1959–1961 г.г. – літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з 1961 г. – старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. 3 1975 г. – загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1961). Узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1993) за зборнік паэзіі «Узаемнасць».
   Першы верш Юрася Свіркі «Новы крок»надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» (1952). Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» (1959) шырока абмяркоўваўся ў крытыцы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар'е блакіту» (1986), «Шлях да сябе» (1986, на рускай мове), «Кружка з пясчаным дном» (1990).
   Малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць змест паэтычных кніг Ю. Свіркі. Уласнымі вачыма ў гады вайны бачыў ён за калючай агароджай лагера для ваеннапалонных галодных і змучаных вязняў. Усё гэта пакінула след, абвастрыла асабістае перажыванне.
   Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, А. Фета, Ф. Цютчава, Б. Пастарнака, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Браўна, Я. Смелякова, М. Луконіна, М. Дудзіна, А. Жыгуліна, вершы ўкраінскіх, літоўскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азербайджанскіх, армянскіх, узбекскіх, татарскіх, асецінскіх, чувашскіх паэтаў. Многія яго творы перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, грузінскую, таджыкскую, польскую, англійскую мовы. Песні на яго вершы напісалі М. Аладаў, Э. Зарыцкі, В. Кандрасюк, М. Наско, Ю. Семяняка.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел МАЙ

Соседние подразделы:
КРАСАВІК
ВЕРАСЕНЬ
КАСТРЫЧНІК
ЛІСТАПАД
СНЕЖАНЬ
Государственная символика

N17471

-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

-
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204