21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў філіяле "Веляшковіцкая сельская бібліятэка" прайшоў турнір знаўцаў "Ведай і любі родную мову!”, у якім прынялі ўдзел вучні ДУА "Веляшковіцкая сярэдняя школа імя А. Данукалава" і іх настаўнікі.
Турнір праходзіў у выглядзе падарожжа па прыпынках: "Перакладчыкі", "Словаведы", "Старажытнае мінулае і сучаснасць", "Знаўцы фальклору". У выніку, знаўцамі беларускай мовы стала каманда "Званочкі". Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.