Да Міжнароднага Дня роднай мовы ў аддзеле па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі праведзены урок мовазнаўства “Вялікі скарб – наша родная мова” для навучэнцаў 2”Г “ класа ДУА “Сярэдняя школа ім. М.В.Акцябрскай г.п.Лёзна”.
Школьнікі пазнаёміліся з новымі беларускімі кнігамі, паступіўшымі ў бібліятэку, спрабавалі сябе ў ролі юных паэтаў і перакладчыкаў, адгадвалі загадкі і рашалі рэбусы з часопіса “Вясёлка”. За кожнае правільна выкананае заданне дзеці атрымлівалі палявую кветку з цудоўнай беларускай назвай: валошка, рамонак, канюшына, званочак і інш. Такім чынам, ў канцы ўрока сабралі букет палявых кветак і вывучылі іх назвы.