СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

Біяграфія і творчая дзейнасць Міхася Лынькова

   

 

   Міхаіл Ціханавіч Лынькоў нарадзіўся 30 лістапада 1899 года ў вёсцы Зазыбы Віцебскага павета Віцебскай губерні ў сям’і чыгуначніка.

   Летам 1906 года, калі Міхасю не было яшчэ сямі год, сям’я Лыньковых пакінула вёску.

  Дзіцячыя гады правёў у казарме на перагоне між станцыямі Магілёў і Лотва, потым у чыгуначнай будцы на перагоне між станцыямі Тошчыцы і Рагачоў. Але неўзабаве бацька Лынькова атрымаў пасаду пуцявога абходчыка.

   Міхась быў старэйшым у сям’і. У 1907 годзе яго аддалі ў пачатковую школу ў вёсцы Старое Сяло, што ў 12 кіламетрах ад Рагачова. Вучыўся ён добра. Перачытаў усю невялікую школьную бібліятэку. Школу скончыў у 1911 годзе, атрымаўшы ў якасці ўзнагароды за добрую вучобу кнігу Гогаля “Вечары на хутары паблізу Дзіканькі”.

   Пасля школы скончыў двухкласную школу пры Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі, а ў 1917 г. і саму семінарыю.  У час канікулаў падзарабляў на чыгунцы. Вучыўся старанна, прымаў актыўны ўдзел у выданні рукапіснага часопіса, вучыўся іграць на скрыпцы. У настаўніцкую семінарыю паступалі ўвогуле здольныя, прагныя да ведаў сялянскія дзеці. Міхась Лынькоў быў першым вучнем у класе. Вельмі любіў мастацкую літаратуру, кнігі чытаў запоем. Нават гаспадыня, дзе ён кватараваў, часта ласкава гаварыла: “Хопіць табе ўжо сушыць мазгі, лепш ідзі пагуляй”. 

   Падзарабляў на чыгунцы, даваў прыватныя ўрокі. 1 лютага 1917 года Міхась Лынькоў паехаў настаўнічаць у Ліпініцкую земскую школу (зараз Буда-Кашалёўскі раён). У жніўні 1922 года Міхась Ціханавіч атрымаў накіраванне ў Свержаньскую сямігодку Рагачоўскага раёна. Ён выкладаў гісторыю, рускую мову і літаратуру, маляванне. Пасля смерці маці, Лынькоў забраў малодшых братоў і сястру да сябе ў Свержань. Пасялілася сям’я ў двухпавярховым будынку, які да рэвалюцыі належаў нейкаму лесапрамыслоўцу. У ім былі два класныя пакоі, побач пярэдняя, кухня, веранда.

    У 1919—1922 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, ваяваў з атрадамі С. Булак-Балаховіча.

   Настаўнічаў у весцы Свержань Рагачоўскага раёна. У маі 1925 года акруговы камітэт Кампартыі Беларусі накіраваў Лынькова на працу ў рэдакцыю газеты “Камуніст” у Бабруйск. З 1925 па 1928год з’яўляўся адказным сакратаром рэдакцыі, затым намеснікам рэдактара, у 1928—1930 гг. - рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». У гэты час пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю, публікаваў артыкулы, нарысы, фельетоны і вершы. Пры ім у газеце стаў выходзіць спецыяльны літаратурны дадатак “Вясна”, дзякуючы якому дарогу ў літаратуру атрымалі Сяргей Грахоўскі, Васіль Вітка, Барыс Мікуліч і іншыя пісьменнікі. З’яўляўся арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП).

   У 1927 годзе Мiхась Лынькоў ажанiўся з настаўнiцай Ханай Абрамаўнай Аранковай са Свержаня, дзе нейкi час працаваў настаўнiкам. Нарадзiўся сын Марык. Па ўспамiнах сяброў, менавiта Хана Абрамаўна падштурхоўвала Лынькова да творчасцi, рэдагавала ягоныя апавяданнi, падказвала тэмы. 

  У 1930 г. пераехаў з Бабруйска ў Мінск. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930-1932), быў сакратаром аргкамітэта Саюза пісьменнікаў Беларусі (1932-1934) гг.), старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР (1938-1948 гг.) З 1934 па 1941 г. рэдагаваў часопіс «Полымя рэвалюцыі».  Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), рэдагаваў газету «Беларуская звязда» — орган палітупраўлення Беларускага фронту.

   У 1941-1942 гг. - рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У час вайны друкаваўся ў газетах «Правда», «Известия», «Раздавім фашысцкую гадзіну» і інш. У 1943-1946 гг. і 1949-1952 гг. - дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР.

  Выбіраўся кандыдатам у члены ЦВК БССР (1921-1931 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання (1940-1945). У складзе дэлегацый БССР неаднаразова ўдзельнічаў у працы сесій Генеральнай Асамблеі ААН. У Саюзе пісьменнікаў СССР з першага года ўтварэння (1934).

   Памёр 21 верасня 1975 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.Праз год была прынята Пастанова Савета Міністраў Беларусі “Аб увекавечанні памяці народнага пісьменніка Беларусі М.Ц.Лынькова”. Імя Міхася Ціханавіча Лынькова было прысвоена Гомельскаму гарадскому прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу чыгуначнікаў і Крынкаўскай сярэдняй школе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Бабруйску, завулак у Клецку. У Мінску на доме, дзе жыў пісьменнік, і ў Бабруйску на будынку рэдакцыі газеты, дзе ён працаваў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі. У 1999 годзе выпушчана юбілейная манета Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова, а ў 2011 годзе ў Бабруйску заснавана спецыяльная прэмія гарадскога выканаўчага камітэта імя пісьменніка Міхася Лынькова.

   За заслугі ў развіцці літаратуры і актыўную грамадскую дзейнасць Міхась Лынькоў узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай зоркі і медалямі.

 

Творчая дзейнасць

 

   Першым празаічным творам пісьменніка стала апавяданне “З пражытых год”, сам загаловак якога паказвае яго аўтабіяграфічны змест. У 1927 годзе выйшаў першы зборнік “Апавяданні”, потым “Гой”, “Андрэй Лятун”. Пісаў Лынькоў пра героіку рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, адным з першых звярнуўся да тэмы працы, паспрабаваў стварыць вобраз савецкага рабочага. У 1934 годзе ўбачыў свет раман “На чырвоных лядах”, у якім паказана беларуская вёска ў гады Першай Сусветнай вайны. Твор застаўся незавершаным, напісана толькі першая кніга “Ціхія сялібы”.

   Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны з’явіўся зборнік апавяданняў “Сустрэчы”, напісаны па гарачых слядах паходу ў Заходнюю Беларусь, у якім у якасці рэдактара газеты “Беларуская звязда”, прымаў удзел і Міхась Лынькоў. У аснову зборніка ляглі асабістыя назіранні і ўражанні ад перажытага і ўбачанага. У грозныя ваенныя гады Лынькоў рэдагаваў франтавую газету “За Савецкую Беларусь”.

  Ён актыўна і плённа працаваў у розных літаратурных жанрах: пісаў публіцыстычныя творы, выступаў з сатырычнымі артыкуламі і фельетонамі. Друкаваўся ў газетах «Правда», «Известия», “Раздавім фашысцкую гадзіну” і іншых. Пісаў Міхась Лынькоў з верай у перамогу, якой прасякнуты апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Астап”.

   Яшчэ ў ваенны час пісьменнік пачаў збіраць матэрыялы для маштабнага празаічнага твора аб вайне. У выніку шматгадовай працы ў архівах, апытання шматлікіх удзельнікаў і сведак падзей нарадзіўся раман-эпапея “Векапомныя дні”. Была створана велічная панарама ўсяго, што адбывалася на тэрыторыі Беларусі на працягу амаль чатырох гадоў акупацыі. Першая кніга “Векапомных дзён” выйшла асобным выданнем у 1951 годзе, а наступныя дзве кнігі ў чатырох тамах – у 1958 годзе. Праз дзесяць гадоў пісьменнік стварыў новую рэдакцыю кнігі, адзначаную ў 1968 годзе Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Асобнае месца ў творчасці Міхася Лынькова займаюць творы для дзяцей. Талент і майстэрства, а таксама глыбокае веданне асобы дзіцяці і ўменне пісаць захапляльна не пакідаюць абыякавымі маленькіх чытачоў і сёння. Карыстаюцца папулярнасцю аповесці "Міколка-паравоз", "Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў", апавяданне "Янка-парашутыст" і іншыя творы пісьменніка.

   На працягу ўсяго жыцця Міхась Лынькоў вёў вялікую грамадскую і навуковую работу. Яшчэ ў час вайны, у 1943 – 1946 гадах, ён узначальваў Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук Беларусі. Стаяў на чале гэтай установы і ў 1949 – 1952 гадах, з’яўляўся акадэмікам Акадэміі навук Беларусі.З 1940 па 1975 год выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Займаўся расследаваннем нацыстскіх злачынстваў у Мінску, неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Вынікам гэтых паездак стала кніга заметак, апавяданняў, нарысаў “За акіянам”, якая выйшла ў 1962 годзе. У тым жа годзе Міхасю Лынькову за аповесць “Міколка – паравоз” было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі. У спісу работнікаў Беларусі, прадстаўляемых да ўзнагароджання ў сувязі з 20-годдзем БССР, Міхась Лынькоў значыўся пад нумарам 3, пасля Купалы і Коласа.

   Нялёгкае і няпростае жыццё пражыў пісьменнік. У дваццаць гадоў З упэўненасцю можна казаць, што Лынькоў быў пісьменнікам свайго часу, са сваімі вартасцямі і недахопамі. Але галоўны вынік творчай працы кожнага пісьменніка – яго кнігі: ”Векапомныя дні”, “Гой”, “На чырвоных лядах”, “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”, “Андрэй Лятун”, “Астап”, “Сустрэчы”, “Ядвісін дуб”, “Міколка-паравоз”.

 


Соседние подразделы:
Цікавыя факты
Рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс літаратуры
Артыкулы
Фотаархіў
Відэатэка
Аўдыёкнігі

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика

N17471

-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

-
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204