СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

Ф

Ф

Свавольнікі з маёнтка Кратоўшчына

 

   Кратоўшчызна, Кратоўша, Каратоўша, Кратоўшчына – якія толькі варыянты назваў не сустракаюцца. А ўсё таму, што гэты населены пункт вельмі старадаўні і згадваецц ў самых розных гістарычных дакументах. Знаходзіўся ён зусім недалёк ад цяперашняй чыгуначнай станцыі Крынкі – на поўдзень ад яе.

 

   У 1635 г. маёнтак Кратоўшчызна належыў шляхцічам Гуркам. Ля яго праходзіла дарога, якая так і звалася Кратоўская, а каля той дарогі была “топкая гразь”. Мелася паблізу і аднаёменная рэчка Кратоўшчызна.

   У дакументах 1688г. уладальнікам маёнтка значыцца віцебскі падсудак Восіп Казімір Рамейка-Гурка. Паводле свайго нораву ён быў не асабліва шляхетным: захапіў сабе 4сялянскія сям’і, якія належалі шляхцічу Міхаілу Пржасмыцкаму, і пасяліў іх у Кратоўшы.

   У 1690г. Варшаўскі вальны сейм (тагачасны найвышэйшы дзяржаўны саслоўна-прадстаўнічы орган) астанавіў сабраь з кожнага двара ўсіх шляхецкіх маёнткаў па 4 злотыя – на карысць войска. Сяляне з Кратоўшы, у адрозненне ад некаторых іншых маёнткаў Віцебскага ваяводства, паспяхова справіліся з гэтым падаткам.

   Цікава, што нягледзячы на афіцыйнае прызнанне ў Рэчы Паспалітай каталіцтва і ўніяцтва ў Кратоўшы мелася праваслаўная царква: яна згадваецц ў дакумнтах 1716г.

  У 1710-я – пачатку 1720-х гг. маёнткам па-ранейшаму валодаў род Гурак. Уладальнікамі былі Ян Гурка – падстолій віцебскі існавала такая прыдворная пасада) і яго жонка Крысціна (у дзявоцтве – Галынская), а ўпраўляючым з’яўляўся Дамінік Юшкевіч. Гуркі не мянялі звычак і разам з упраўляючым пераманьвалі прыгонных сялян свайго суседа Бржастоўскага з маёнка Сялюты, некаторы час трымалі іх у Кратоўшы і Крынках, а затым накіроўвалі ў Мсціслаўскае ваяводства. Напрыклад, 20 сакавіка 1714г. Гуркіпераманілі ў Кратоўшу сям’ю Панкрата Ложачніка з 9 сялян і з усей маёмасцю. Угэтым маёнтку яны пражылі аж цэлы год, і толькі потым шляхціч перасяліў іх у Шумячы. 3 студзеня 1720 г. Ян Гурка завабіў да сябе 4 сям’і з 17 душ, 24 снежня 1721 г. – таксама 17 прыгонных.

   Крыху пазней уладальнікам Кратоўшы стаў гродскі пісар Віцебскага ваяводства Іван Гурка. У сакавіку 1761г. ён пазычыў у Віцебскага базыльянскага манастыра 1500 талераў, а таму абвясціў, што яго маёнтак будзе гарантыяй вяртання пазыкі.

  У 1828г. у Кратоўшы быў пабудаваны каменны касцёл Святога Казіміра, які стаў радавой пахавальняй уладальнікаў маёнтка. Напрыклад, у 1852г. у яго скляпеннях знайшоў свой апошні прытулак Уладзімір Восіпавіч Гурка – генерал ад інфантэрыі расійскай імператарскай арміі. Касцёл праіснаваў да сярэдзіне 1920-х гг.: у гэты час ён ужо разбураўся і знаходзіўся ў вельмі кепскім стане.

   У савецкі час існавала традыцыя замест маёнткаў ствараць калектыўныя гаспадаркі: вось і ў Кратоўшчыне ўтварыўся плямгас. У 1927 г. тут было ўсяго толькі 2 двары і налічвалася 45 жыхароў. Неўзабаве Кратоўшчына злілася з суседнімі Крынкамі.

 

Канстанцін КАРПЕКІН,

галоўны захавальнік фондаў

Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці


Открыть раздел Крынковский край от А до Я
Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика

N17471

-
On-Line проект
ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

-
Сводный Электронный Каталог



Базы данных




-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Наш адрес в сети

N5204