СМОТРИТЕ ТАК ЖЕ




Правовой портал
-
Детский правовой сайт Мir.pravo.by
Телефон доверия для детей и подростков
Помощь людям в трудной жизненной ситуации
:: ::

Цікавыя факты

Цікавыя факты:

  • У дваццаць гадоў двойчы быў на мяжы жыцця і смерці: першы раз ад тыфу, другі – ледзь не расстралялі бандыты Булак-Балаховіча. У маладыя гады Лынькоў страціў бацькоў і стаў бацькам малодшым брату і сястры. У пачатку вайны яго пачала мучыць эмфізема лёгкіх. У час вайны Міхась Лынькоў страціў жонку і адзінага сына. У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне “За што?”, у аснову якога лёг гэты трагічны факт.
  • Першым беларускім творам, які прачытаў Васіль Быкаў, было апавяданне Міхася Лынькова “Гой”. Твор гэты аўтабіяграфічны.
  • Аднойчы, Міхась Лынькоў, які ніколі не спазняўся на ўрокі, не прыйшоў на заняткі. Калі малады настаўнік ішоў на працу, яго дагналі ваўкі і загналі на дрэва, дзе ён і прасядзеў да раніцы. Замёрз так, што не змог праводзіць заняткі.
  • Адзін з малодшых братоў Міхася Лынькова – Рыгор быў таксама літаратарам, паэтам, перакладчыкам, але жыццё яго абарвалася на вайне.
  • У зборніках паэта Валерыя Маракова ёсць цікавы верш “М.Лынькову”. Калі сёння яго перачытаць, можна ўбачыць шчырую сімпатыю да сябра, з якім разам былі ў аб’яднанні “Маладняк”, а таксама зразумець, які імідж быў у бывалага чырвонаармейца Лынькова.
  • Другая жонка Міхася Лынькова папала ў аўтамабільную аварыю. Пяць месяцаў Міхась Лынькоў глядзеў яе.У іх з жонкай было трое прыёмных дзяцей. Усе свае грошы пісьменнік завяшчаў дзіцячаму дому.
  • Лынькоў перапісваў эпапею “Векапомныя дні” да канца свайго жыцця. А пачаў пісаць эпапею аб вайне, партызанскім руху ў 1942 годзе. Гэта раман у 4-х тамах (напачатку тамоў было 5, але рэдактар Ян Скрыган скараціў яго на цэлы том).
  • На Кургане Славы, які ў 1971-м адкрылі пад Слуцкам, на мемарыяльнай пліце значацца імёны жонкі М. Лынькова Ханы Абрамаўны і сына Марыка. А таксама яшчэ імёны сваякоў Міхася Лынькова. Ягонага брата Рыгора, які праславіўся як паэт пад псеўданімам Рыгор Суніца. Рыгор знік без вестак на фронце ў 1941-м. Ён таксама быў жанаты на яўрэйцы, маладой настаўніцы Гені Рыгораўне Лерман — прычым сястра Гені выйшла замуж за паэта Васіля Вітку. Геню з двухгадовай дачушкай таксама забілі фашысты ў Старых Дарогах, цалкам магчыма, разам з Ханай і Марыкам.

Соседние подразделы:
Біяграфія і творчая дзейнасць Міхася Лынькова
Рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс літаратуры
Артыкулы
Фотаархіў
Відэатэка
Аўдыёкнігі

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Государственная символика

N17471

ЗНАМЕНИТЫЙ ЗЕМЛЯК

N17472

ШЧОДРАЕ СЭРЦА МІХАСЯ ЛЫНЬКОВА
Базы данных




On-Line проект
Сводный Электронный Каталог



-
МЫ В СОЦСЕТЯХ
    
Витебские Вести
МЧС информирует
РЕГИСТРАЦИЯ
Портал рейтинговой оценки
Наш адрес в сети

N5204